Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

загон​1, ✂, м.

  1. Паласа, участак ворнай зямлі, поля.

    • Узараць з.
  2. Агароджанае пад адкрытым небам месца для жывёлы.

загон​2, ✂, м.

  1. гл. загнаць (у 1 знач.).

  2. Ланцуг загоншчыкаў на паляванні.

    • Воўк прарваўся праз з.

◊

  • У загоне (разм.) — у закінутым стане.

загоншчык, ✂, м.

Той, хто разам з другімі заганяе, гоніць звера на паляўнічых пры аблаве.

|| прым. загоншчыцкі, ✂.

заграбаць, ✂; незак.

  1. Захопліваючы, грабучы, збіраць у адно месца.

    • З. сена.
  2. перан. З прагнасцю захопліваць, прысвойваць або многа атрымліваць, зарабляць (разм.).

    • З. вялікія грошы.
  3. Грэбці вёсламі, рукамі.

    • Глыбока з.
  4. Тое, што і грэбці. (у 2 знач.).

|| зак. загрэбці, ✂.

заграбушчы, ✂ (разм.).

Прагны, які імкнецца пабольш захапіць сабе.

  • Заграбушчыя рукі.

заграніца, ✂, ж. (разм.).

Зарубежныя дзяржавы, чужаземныя краіны.

  • Гандаль з заграніцай.

|| прым. загранічны, ✂.

  • Загранічныя тавары (купленыя за граніцай).

загрубелы, ✂.

Які загрубеў, стаў цвёрдым, шурпатым.

  • Загрубелыя рукі.

|| наз. загрубеласць, ✂.

загрувасціць, ✂; зак.

Заставіць, заваліць чым-н. грувасткім.

  • З. калідор мэбляй.
  • З. даклад цытатамі (перан.).

|| незак. загрувашчваць, ✂.

загрудкі, прысл.

У выразе: узяцца (брацца) загрудкі — задзірацца, даходзіць да сутычкі.

загружанасць, ✂, ж.

  1. Насычанасць грузамі.

    • З. чыгункі.
  2. Наяўнасць вялікай колькасці работы ў каго-н.

    • З. справамі.