Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

загрузіць, ✂; зак.

  1. гл. грузіць.

  2. перан. Запоўніць работай, даць работу ў патрэбнай колькасці.

    • З. трактары на поўную змену.
    • З. выкладчыка.

|| незак. загружаць, ✂.

|| наз. загрузка, ✂.

загрывак, ✂, м.

  1. Ніжняя частка грывы, якая прылягае да карка.

  2. Частка шыі ніжэй патыліцы (разм.).

◊

  • Даць па загрыўку (разм.) — выгнаць, зняць з працы.

|| прым. загрывачны, ✂.

загрызці, ✂; зак.

  1. Грызучы, давесці да смерці.

    • Ваўкі загрызлі каня.
  2. перан. Змучыць, давесці да цяжкага душэўнага стану папрокамі, прыдзіркамі, лаянкай і пад. (разм. неадабр.).

|| незак. загрызаць, ✂.

загрымець, ✂; зак.

  1. Пачаць грымець.

    • Загрымеў гром.
  2. З грукатам упасці, зваліцца (разм.).

    • З. уніз па прыступках.

загрэбці​1, ✂; зак.

  1. гл. заграбаць.

  2. Схапіць, арыштаваць або раптоўна забраць куды-н. (разм.).

загрэбці​2, ✂; зак.

Пачаць грэбці.

загрэць, ✂; зак. (разм.).

Моцна ўдарыць, агрэць.

  • З. па шыі.

загс, ✂, м.

Скарачэнне: аддзел запісаў актаў грамадзянскага стану.

  • Зарэгістравацца ў загсе (пажаніцца).

|| прым. загсаўскі, ✂.

загубіць, ✂; зак.

  1. Пагубіць, давесці да смерці.

    • З. чалавека.
    • З. чыё-н. жыццё (сапсаваць жыццё каму-н., зрабіць няшчасным).
  2. Марна патраціць (разм.).

    • З. многа грошай.

загуляцца, ✂; зак. (разм.).

Забавіцца, прабыць доўгі час на пагулянцы або, захапіўшыся гульнёй, забыцца на ўсё.

  • З. ў гасцях.
  • Дзеці загуляліся і пра ўрокі забыліся.

|| незак. загульвацца, ✂.