Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

загатоўка, ✂, ж.

  1. гл. загатаваць ​1.

  2. Паўпрадукт у розных галінах вытворчасці, які патрабуе далейшай апрацоўкі.

|| прым. загатовачны, ✂.

загатоўшчык, ✂, м.

  1. Тое, што і нарыхтоўшчык (разм.).

  2. Той; хто робіць загатоўкі (у 2 знач.).

|| ж. загатоўшчыца, ✂.

загваздка, ✂, ж.

  1. Спецыяльны шпень, які ўстаўляецца ў дзірку калёснай восі, каб не спадалі колы, або такое прыстасаванне для замацавання якой-н. дэталі.

  2. перан. Перашкоды, замінка.

    • Дык вось у чым з.

загіб, ✂, м.

  1. Загнутае месца, выгін.

    • З. ліста.
    • З. ракі.
  2. перан. Дапушчэнне шкодных крайнасцей у ажыццяўленні чаго-н.

    • Левы з.

загізаваць, ✂; зак. (разм.).

Пачаць гізаваць ад укусу аваднёў, сляпнёў і пад.

загладзіць, ✂; зак.

  1. Выраўнаваць, зрабіць гладкім (што-н. няроўнае, змятае).

    • З. валасы рукой.
    • З. зямлю лапатай.
  2. перан. Змякчыць.

    • З. віну.

|| незак. загладжваць, ✂.

загледзецца, ✂ і заглядзецца, ✂; зак.

Захапіцца, разглядаючы каго-, што-н., любуючыся кім-, чым-н.

|| незак. заглядацца, ✂.

заглухлы, ✂ (разм.).

  1. Які прыціх, перастаў гучаць.

    • З. тупат коней.
  2. Закінуты, запусцелы.

    • Заглухлыя кусты сярод бур’яну.

заглушваць, ✂; незак.

Тое, што і глушыць (у 2 знач.).

  • З. гукі.

заглынуць, ✂; зак. (спец.).

Пра рыбу: праглынуць.

  • Шчупак заглынуў жыўца.

|| незак. заглытваць, ✂.