Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

загайдаць​2 (загойдаць, ✂; зак.

Пачаць гайдаць.

загаліць, ✂; зак. (разм.).

Адкрыць якую-н. частку цела, падняўшы край вопраткі.

|| незак. загольваць, ✂.

|| звар. загаліцца, ✂.

|| незак. загольвацца, ✂.

загаловак, ✂, м.

Назва якога-н. твора (літаратурнага, навуковага і пад.) або асобных яго частак.

|| прым. загаловачны, ✂ і загалоўны, ✂.

○

  • Загалоўная літара — вялікая, якая пішацца ў слове на пачатку тэксту, раздзела, абзаца.

загана, ✂, ж.

  1. Недахоп, які выклікае асуджэнне, ганебная ўласцівасць.

    • Тавар з заганай.
  2. Фізічны недахоп.

    • З. вымаўлення.

заганарыцца, ✂; зак.

Пачаць ганарыцца; стаць ганарыстым, фанабэрыстым.

заганны, ✂.

  1. Дрэнны, з заганамі.

    • З. стыль работы.
  2. Амаральны, непрыстойны.

    • З. ўчынак.

|| наз. заганнасць, ✂.

заганяць, ✂; зак. (разм.).

  1. Змарыць, давесці да стомы, прымушаючы многа хадзіць, бегаць і пад.

    • З. каня.
  2. перан. Стаміць працай, шматлікімі даручэннямі і пад.

    • Вы ўжо гэтага хлопчыка зусім заганялі.

загар, ✂, м.

Смуглы, цёмны колер, які набывае скура пад уздзеяннем ультрафіялетавых праменяў сонца або штучных крыніц святла.

загарада, ✂, ж.

  1. Агароджа з жэрдак, колля і пад.

  2. Агароджанае месца ў хляве для жывёлы, стойла.

загараджальнік, ✂, м. (спец.).

Судна, якое ставіць мінныя і іншыя загароды.

  • Мінны з.