Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

загаворвацца, ✂ і загаварвацца, ✂, незак.

  1. гл. загаварыцца.

  2. Гаварыць бяссэнсіцу ў выніку расстройства, хваравітага стану, старасці.

    • Стары пачаў з.

загаворваць, ✂ і загаварваць, ✂, незак.

  1. гл. загаварыць ​1.

  2. Імкнуцца распачаць гаворку.

загаворшчык, ✂, м.

Удзельнік тайнага пагаднення.

|| ж. загаворшчыца, ✂.

загагуліна, ✂, ж. (разм.).

Мудрагелісты загіб, кручок.

  • Пісаць з загагулінамі.

загад, ✂, м.

Афіцыйнае распараджэнне таго, хто надзелены ўладай.

  • З. па інстытуту.
  • Ваенны з.
  • Аддаць з.

|| прым. загадны, ✂.

  • У загадным парадку (шляхам загаду).

загадаць​1, ✂; зак.

  1. з інф. Аддаць загад, распарадзіцца.

  2. Апавясціць (аб сходзе) (разм.).

    • З. на сход.

|| незак. загадваць, ✂.

загадаць​2, ✂; зак.

  1. Прапанаваць для разгадкі.

    • З. загадку.
  2. Задумаць што-н., трымаючы ў памяці або варожачы.

    • З. лік.
    • З. на картах.

|| незак. загадваць, ✂.

загадваць, ✂; незак.

  1. гл. загадаць .

  2. чым. Кіраваць (установай), распараджацца чым-н.

    • З. кафедрай.

загадзіць​1, ✂; зак. (разм.).

Забрудзіць нечыстотамі, адкідамі.

|| незак. загаджваць, ✂.

загадзіць​2, ✂; зак. (разм.).

Задобрыць чым-н., выклікаць прыхільнасць.

  • З. ляснічага.