Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

загадзя, прысл.

Зараней, папярэдне.

  • Апавясціць з.
  • З. рыхтавацца да пасяўной.

загадка, ✂, ж.

Відарыс або вобраз, які трэба разгадаць, растлумачыць.

  • Загадаць каму-н. загадку.
  • Загадкі прыроды (перан.).
  • Гэта застаецца загадкай для нас (перан. недаступным для разумення, вырашэння).

загадкавы, ✂.

Незразумелы, непазнаны, таямнічы.

  • Загадкавая з’ява.
  • Загадкава (прысл.) паводзіць сябе.

|| наз. загадкавасць, ✂.

загадны, ✂.

Які выражае загад.

  • З. жэст.

○

  • Загадны лад — у граматыцы: форма дзеяслова, якая выражае загад, просьбу, чыю-н. волю.

|| наз. загаднасць, ✂.

загадчык, ✂, м.

Той, хто загадвае чым-н.

  • З. малочнатаварнай фермы.

|| ж. загадчыца, ✂.

|| прым. загадчыцкі, ✂.

загазаваны, ✂, (спец.).

Насычаны, забруджаным шкодным газам (пра паветра).

|| наз. загазаванасць, ✂.

загаіцца, ✂; зак.

Зацягнуцца, зарубцавацца, зажыць (пра рану).

  • Рана загаілася.

|| незак. загойвацца, ✂.

загаіць, ✂; зак.

Залячыць, зажывіць (рану, пашкоджанне на целе).

  • З. рану.

|| незак. загойваць, ✂.

загайдацца, ✂; зак.

Пачаць гайдацца.

загайдаць​1 (загойдаць, ✂; зак., звычайна безас. ✂.

Гайданнем стаміць, выклікаць галавакружэнне, моташнасць.

  • Мяне загайдала ў самалёце.

|| незак. загойдваць, ✂.