Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

загартаваць, ✂; зак.

  1. Надаць металічнаму вырабу большую цвёрдасць шляхам награвання і хуткага ахаладжэння.

  2. перан. Зрабіць фізічна і маральна моцным, стойкім, вынослівым.

    • З. здароўе.

|| незак. загартоўваць, ✂.

|| наз. загартоўванне, ✂ і загартоўка, ✂.

|| прым. загартовачны, ✂.

загартоўка, ✂, ж.

  1. гл. загартаваць.

  2. Фізічная або маральная стойкасць, вынослівасць.

    • Чалавек атрымаў добрую загартоўку.

загарэлы, ✂.

Цёмны, смуглы ад загару.

  • З. твар.

загарэцца, ✂; зак.

  1. Пачаць гарэць (у 1, 5, 6 і 7 знач.).

    • У далечыні загарэўся агеньчык.
    • Загарэлася з вышак (пачаўся пажар).
    • З. ідэяй (перан.).
    • Вочы загарэліся ад цікаўнасці (перан.).
  2. безас., каму з інф. Вельмі захацецца (разм.).

    • Загарэлася яму ісці ў грыбы.
  3. перан. Узнікнуць, пачацца з вялікай сілай.

    • Загарэлася спрэчка.

|| незак. загарацца, ✂.

загарэць, ✂; зак.

Набыць загар.

  • З. на сонцы.

|| незак. загараць, ✂ і загарваць, ✂.

загаслы, ✂.

Які перастаў гарэць, свяціць, патухлы.

  • Загаслыя галавешкі.
  • Загаслыя вочы (перан. стомленыя).

загасціцца, ✂; зак. (разм.).

Надта доўга прабыць у гасцях.

загатавацца, ✂; зак.

Закіпець, зрабіцца кіпячоным, гатовым для ўжывання.

  • Чай загатаваўся.

загатаваць​1, ✂; зак. (разм.).

Стварыць запас чаго-н., нарыхтаваць.

  • З. дроў на зіму.

|| незак. загатоўваць, ✂.

загатаваць​2, ✂; зак.

Давесці да кіпення, закіпяціць.

  • З. ваду.