Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

задацца, ✂; зак.

Паставіць сабе для вырашэння (мэту, пытанне).

  • З. мэтай.

|| незак. задавацца, ✂.

задаць, ✂; зак.

  1. Даручыць зрабіць што-н.

    • З. работу.
    • З. урок.
    • З. пытанне.
  2. Вызначыць, указаць.

    • З. курс караблю.
  3. Зрабіць, арганізаваць (разм.).

    • З. баль.
  4. што і чаго. Учыніць, нарабіць (чаго-н. непрыемнага; разм.).

    • З. страху.
    • З. клопату.
    • Я ім задам! (выраз пагрозы).

|| незак. задаваць, ✂.

задача, ✂, ж.

  1. Тое, што патрабуе вырашэння.

    • Паставіць перад сабой задачу.
    • Выканаць задачу. Баявая з. Першачарговая з.
  2. Практыкаванне, якое выконваецца, рашаецца шляхам разумовых заключэнняў, вылічэння і пад.

    • Рашыць задачу.
    • Арыфметычная з.
    • Шахматная з.

задачнік, ✂, м.

Зборнік задач (у 2 знач.).

  • З. па фізіцы.

задзейнічаць, ✂; зак. (спец.).

Увесці ў дзеянне, у эксплуатацыю.

  • З. новую буравую свідравіну.

задзерці, ✂; зак. (разм.).

  1. гл. драць.

  2. Тое, што і задраць.

|| незак. задзіраць, ✂.

задзерціся, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і задрацца (у 1 і 2 знач.).

|| незак. задзірацца, ✂.

задзёр, ✂, м.

Запальчывасць, гнеўнасць.

◊

  • Ісці на задзёр (разм.) — весці сябе задзірліва, абуральна.

задзімаць, ✂; незак.

  1. гл. задзьмуць.

  2. Пра вецер, мяцеліцу: дзьмуць, пранікаючы куды-н.

    • Часам у вокны задзімаў вецер.

задзіра, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Завадатар сварак, боек, забіяка.