Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

задзірака, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Тое, што і задзіра.

задзірлівы, ✂.

Тое, што і задзірысты.

|| наз. задзірлівасць, ✂.

задзірына, ✂ і задзірынка, ✂, ж. (разм.).

Задранае месца на гладкай паверхні.

  • Дошка з задзірынамі.
  • Ні сучка ні задзірынкі (перан. вельмі гладка, без перашкод; разм.).

задзірысты, ✂.

Схільны, ахвочы да боек, сварак або які выражае задзірыстасць.

  • З. позірк.
  • З. характар.

|| наз. задзірыстасць, ✂.

задзьмухаць​1, ✂; зак.

Дзьмухаючы, затушыць.

  • З. лямпу.

|| незак. задзьмухваць, ✂.

задзьмухаць​2, ✂; зак.

Пачаць дзьмухаць.

задзьмуць, ✂; зак.

  1. Дзьмучы, затушыць.

  2. Пачаць дзьмуць.

    • Задзьмуў вецер.

|| незак. задзімаць, ✂.

задзяўбці, ✂; зак.

  1. Забіць, прыбіць ударамі дзюбы.

    • Каршун задзёўб курыцу.
  2. Пачаць дзяўбці.

|| незак. задзёўбваць, ✂.

задне...

Першая частка складаных прыметнікаў у знач. задні, напр. заднепаднябенны, заднеязычны.

задні, ✂.

Які знаходзіцца ззаду, накіраваны назад.

  • Заднія ногі каня.
  • Задняе кола.
  • З. ход (ход назад).
  • Заднім днём (больш раннім, чым было на самой справе).

◊

  • Без задніх ног (разм.) — пра вялікую стомленасць.

  • Заднім розумам моцны (разм.) — пра непрадбачлівага, някемлівага чалавека.