Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

задаволены, ✂.

Поўны пачуцця задавальнення, які выражае задавальненне.

  • З. чалавек.
  • З. позірк.
  • Задаволена (прысл.) усміхнуцца.

|| наз. задаволенасць, ✂.

задаволіцца, ✂; зак.

Палічыць сябе задаволеным, адчуць задавальненне ад чаго-н.

  • З. адказам.

|| незак. задавальняцца, ✂.

задаволіць, ✂; зак.

  1. Выканаць чые-н. патрабаванні, пажаданні і пад.

    • З. попыт спажыўцоў.
    • З. просьбу.
  2. Заспакоіць, наталіць.

    • З. смагу.
    • З. апетыт.
  3. Даць, прынесці каму-н. задавальненне.

    • Яго адказ мяне цалкам задаволіў.

|| незак. задавальняць, ✂.

|| наз. задавальненне, ✂ і задаволенне, ✂.

задам, прысл.

Задняй часткай, заднім бокам.

  • Рухацца з.

заданне, ✂, н.

Тое, што прызначана для выканання, даручэнне.

  • Даць з.
  • Выканаць з.
  • Баявое з.
  • Дамашняе з. (зададзены ўрок).

задарам, прысл. (разм.).

Тое, што і задарма.

задарма, прысл. (разм.).

  1. Бясплатна, дарма.

    • Аддаць з.
    • Купіць з. (вельмі танна).
  2. Без падставы, патрэбы, дарэмна.

    • З. ўпікнуць чалавека.
    • З. рызыкаваць жыццём.

задарыць, ✂; зак.

Паднесці каму-н. многа падарункаў.

  • З. маладажонаў.

|| незак. задорваць, ✂.

задатак, ✂, м.

Сума, якая ўносіцца або бярэцца наперад як гарантыя выканання ўсяго абавязацельства.

  • Даць з.

|| прым. задатачны, ✂.

задаткі, ✂.

Зародкі якіх-н. якасцей, здольнасцей.

  • Добрыя з.
  • Паэтычныя з.