Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

брытагало́вы, ✂.

З брытай галавой.

  • Б. хлопец.

брыта́нцы, ✂, м. (кніжн.).

Тое, што і англічане.

|| ж. брытанка, ✂.

|| прым. брытанскі, ✂.

брыта́ць, ✂; незак.

Надзяваць аброць, пятлю вяроўкі на галаву, шыю жывёліны.

  • Б. жарабца.

|| зак. забрытаць, ✂.

бры́тва, ✂, ж.

Прылада для галення.

  • Электрычная б.

◊

  • Язык як брытва — пра здольнасць востра, дасціпна гаварыць.

|| прым. брытвенны, ✂.

  • Б. прыбор.

бры́фінг, ✂, м. (афіц.).

Кароткая прэс-канферэнцыя.

  • Правесці б.

брыць, ✂; незак.

Зразаць (брытвай) валасы да кораня.

  • Б. бараду.

|| зак. пабрыць, ✂.

|| звар. брыцца, ✂.

|| наз. брыццё, ✂.

бры́чка, ✂, ж.

Лёгкі выязны вазок.

|| прым. брычкавы, ✂.

бры́ючы:

  • брыючы палёт — палёт самалёта на невялікай вышыні над зямлёй.

брэх, ✂, м.

Гукі, характэрныя для сабак і некаторых іншых звяроў.

  • Б. лесніковых сабак.

бу́бен, ✂, м.

  1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі.

    • Біць у б.
  2. Тое, што і барабан (у 1 знач.).