Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

брыдчэ́ць, ✂; незак.

Траціць прыгажосць, станавіцца брыдкім.

брыжы́, ✂, м.

Вузкая, сабраная ў зборачкі, палоска тканіны, якой аздабляюць адзенне і інш.

брыз, ✂, м.

Слабы вецер, які дзьме днём з мора на бераг, а ноччу — з берага на мора.

брыза́нтны, ✂, (спец.).

Разрыўны; здольны драбіць прадметы пры выбуху.

  • Б. снарад.

брызе́нт, ✂, м.

Грубая непрамакальная парусіна.

|| прым. брызентавы, ✂.

  • Брызентавая спяцоўка.

брыка́цца, ✂; незак.

  1. Пра капытных: біць нагамі, брыкаць.

    • Конь брыкаецца.
  2. перан. Упарціцца, упірацца (разм.).

    • З ім гаворыш, а ён брыкаецца.

брыка́ць, ✂; незак. (разм.).

Біць, удараць заднімі нагамі (пра капытных жывёлін).

|| аднакр. брыкнуць, ✂.

брыке́т, ✂, м.

Плітка, цаглінка з якога-н. спрасаванага матэрыялу.

  • Тарфяны б.
  • Вугальны б.

|| прым. брыкетны, ✂.

брыкетава́ць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) брыкеты з чаго-н.

  • Б. торф.

брыклі́вы, ✂ (разм.).

Які мае звычку брыкацца.

  • Б. конь.