Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выбіцца, ; зак.

  1. З цяжкасцямі выйсці адкуль-н., вызваліцца.

    • В. з натоўпу.
    • В. з галечы.
    • В. з даўгоў.
  2. Прабіцца, вылезці з-пад чаго-н. на паверхню.

    • Агонь выбіўся з-пад страхі.
    • Валасы выбіліся з-пад хусткі.
  3. Разбіцца (пра шкло акна).

  • Выбілася шыба.

  • Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, знемагчы.

  • Выбіцца з графіка — парушыць графік работ.

  • Выбіцца са сну (разм.) — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.

  • Выбіцца (або выйсці) у людзі (разм.) — пасля доўгіх намаганняў дасягнуць добрага грамадскага становішча.

|| незак. выбівацца, .

выбіць, ; зак.

  1. Ударам выдаліць; з боем выгнаць, адцясніць.

    • В. акно.
    • В. ворага з горада.
    • В. з каляіны (перан. парушыць прывычны спосаб жыцця).
  2. Ударамі ачысціць ад пылу.

    • В. дыван.
  3. Ударамі зрабіць паглыбленне ў чым-н. і вычаканіць.

    • В. медаль.
  4. Знішчыць градам, вытаптаць і пад. (пасевы, поле і т.д.).

    • Град выбіў жыта.
    • В. сцежку ў жыце.
  5. З цяжкасцю дамагчыся атрымання чаго-н. (разм.).

    • В. дадатковыя сродкі.

|| незак. выбіваць, .

выбліск, , м.

Успышка чаго-н.

  • В. агню.

выбліснуць, ; зак.

Паказацца, ярка засвяціўшыся, заззяўшы.

  • Сонца выбліснула з-за хмары.

|| незак. выбліскваць, .

выблытацца, ; зак.

  1. Вызваліцца з чаго-н., што аблытвае ногі, рукі.

    • В. з дроту.
  2. перан. Выйсці з цяжкага, складанага становішча (разм.).

    • В. з даўгоў.
    • В. з непрыемнай гісторыі.

выблытаць, ; зак.

  1. Разблытаўшы, выняць, вызваліць.

    • В. птушку з сіла.
  2. перан., каго.

    • Памагчы выйсці з цяжкага становішча (разм.).
    • В. з небяспечнай справы.

|| незак. выблытваць, .

выбоіна, , ж.

  1. Паглыбленне на паверхні чаго-н., выбітае ўдарам.

  2. Яма на дарозе ад язды.

    • Дарога ў выбоінах.

выбоісты, .

З выбоінамі, калдобісты.

  • Выбоістая дарога.

|| наз. выбоістасць, .

выбраннік, , м. (высок.).

Той, хто выбраны кім-н.

  • Дэпутаты Вярхоўнага Савета — выбраннікі народа.
  • В. лесу (перан.).

|| ж. выбранніца, .

|| прым. выбранніцкі, .

выбраны, .

  1. Адабраны для масавага выдання.

    • Выбраныя творы Якуба Коласа.
  2. Лепшы, які выдзяляецца чым-н. сярод іншых, прывілеяваны.

    • Выбранае кола людзей.