Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бру́ссе, ✂, н., зб.

  1. Апілаваныя з чатырох бакоў бярвёны.

  2. мн. Гімнастычны снарад з дзвюх гарызантальных жэрдак, замацаваных на стойках.

бру́ствер, ✂, м.

Земляны насып на знадворным баку акопа.

|| прым. брустверны, ✂.

брусча́тка, ✂, ж.

  1. зб. Брускі з каменю для брукавання вуліц, плошчаў.

  2. Брук з такіх брускоў (разм.).

брусча́ты, ✂.

  1. Зроблены з брускоў.

    • Брусчатая хата.
  2. Вымашчаны брусчаткай.

    • Брусчатая шаша.
  3. Які мае форму бруска (у 2 знач.).

    • Штабель брусчатага матэрыялу.

бру́та, нязм. (спец.).

Разам з упакоўкай (пра вагу тавару); проціл. нета.

бруха, ✂, н. (разм.).

  1. Тое, што і жывот жывёлы.

    • Б. акулы.
  2. Жывот чалавека.

    • Адгадаваў б.

бруха́ты, ✂ (разм.).

З вялікім жыватом.

  • Б. пан.

бруха́ч, ✂, м. (разм.).

Чалавек з вялікім жыватом.

бруцэлёз, ✂, м.

Інфекцыйная хвароба, якая перадаецца ад жывёлы чалавеку і паражае нервовую, сардэчна-сасудзістую сістэмы і косце-сустаўны апарат.

|| прым. бруцэлёзны, ✂.

  • Бруцэлёзнае захворванне.

бру́чка, ✂, ж.

Агародная расліна сямейства крыжакветных, а таксама караняплоды гэтай расліны жоўтага ці жоўта-белага колеру.

|| прым. бручкавы, ✂.