Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

металапракатны, .

Які мае адносіны да пракаткі металаў.

  • М. завод.

металапрамысловасць, , ж.

Прамысловасць, якая займаецца вытворчасцю металаў і вырабаў з іх.

|| прым. металапрамысловы, .

металарэзны, .

Які служыць для апрацоўкі металаў рэзаннем.

  • М. станок.

металіст, , м.

Рабочы металапрамысловасці.

металоід, , м.

Устарэлая назва неметалаў.

|| прым. металоідны, .

металург, , м.

Спецыяліст па металургіі.

металургія, , ж.

  1. Навука аб прамысловых спосабах вытворчасці металаў і сплаваў і іх першаснай апрацоўцы.

  2. Прамысловая вытворчасць металаў, сплаваў, іх механічная і хімічная апрацоўка.

    • Чорная м.
    • Каляровая м.

|| прым. металургічны, .

метамарфоза, , ж.

  1. Відазмяненне, пераўтварэнне, пераход у іншую форму развіцця з набыццём новага знешняга выгляду і функцый (спец.).

    • М. вусеня ў матылька.
  2. Поўная канчатковая перамена, змяненне (кніжн.).

    • З ім адбылася незвычайная м.

метан, , м.

Балотны або рудніковы газ без колеру і паху, які атрымліваецца ў выніку злучэння вугляроду з вадародам.

|| прым. метанавы, .

метанімія, , ж. (спец.).

У паэтычнай і звычайнай мове: перанясенне назвы аднаго прадмета на другі на падставе іх сумежнасці, а таксама само такое слова або выраз, напр.: Я дзве талеркі з’еў замест суп з дзвюх талерак.

|| прым. метанімічны, .

|| наз. метанімічнасць, .