Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лячэбніца, , ж.

Лячэбная ўстанова спецыяльнага прызначэння.

  • Ветэрынарная л.

лячэбны, .

Прызначаны для лячэння.

  • Лячэбная фізкультура.
  • Лячэбная ўстанова.

ляшчоткі, .

Дошчачкі, лубкі, якія выкарыстоўваюцца пры пераломах касцей.

  • Ручка ў ляшчотках.

|| прым. ляшчотачны, .

ляшчына, , ж.

Тое, што і арэшына.

|| прым. ляшчынавы, .

ляшчэўнік, і ляшчыннік, , м.

Зараснік, кусты ляшчыны; арэшнік.

ляшыць, ; незак. (разм.).

Пры сяўбе ўручную адзначаць чым-н., дакуль засеяна.

  • Л. жыта.

|| наз. ляшэнне, .