Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

брашу́ра, ✂, ж.

Невялікая (не больш чым 48 старонак) кніжка.

  • Папулярная б.

|| памянш. брашурка, ✂.

|| прым. брашурны, ✂.

брашурава́ць, ✂; незак.

Сшываць лісты ў кнігу.

|| зак. збрашураваць, ✂.

|| наз. брашураванне, ✂ і брашуроўка, ✂.

|| прым. брашуравальны, ✂ і брашуровачны, ✂.

  • Брашуравальная машына.
  • Брашуровачны цэх.

брашуро́ўшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца брашуроўкай.

|| ж. брашуроўшчыца, ✂.

бро́вар, ✂, м.

Вінакурны завод.

|| прым. броварскі, ✂.

брод, ✂, м.

  1. Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, зручнае для пераходу, пераезду.

    • Пераправіцца бродам.
  2. След, пракладзены ў траве.

    • Правёў б. да самай ракі.

|| прым. бродавы, ✂.

бро́йлер, ✂, м.

  1. Кураня, якое гадуецца на мяса асобым спосабам.

  2. Памяшканне, дзе гадуюць такіх куранят.

|| прым. бройлерны, ✂.

  • Бройлерная птушкагадоўля.

бро́кер, ✂, м.

Агент, пасрэднік пры заключэнні здзелак на біржах, пры куплі-продажы каштоўных папер, тавараў.

|| прым. брокерскі, ✂.

  • Брокерская кантора.

бром, ✂, м.

Хімічны элемент, цяжкая цёмна-бурая вадкасць з рэзкім пахам, якая выкарыстоўваецца ў хіміі, медыцыне, фатаграфіі і пад.

|| прым. бромавы, ✂ і бромісты, ✂.

  • Бромісты калій.

бронемашы́на, ✂, ж.

Баявы браніраваны аўтамабіль.

бронетранспарцёр, ✂, м.

Браніраваны аўтамабіль для перавозкі мотастралковых войск, грузаў і вядзення бою.

|| прым. бронетранспарцёрны, ✂.