Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рангоўт, ✂, м. (спец.).

На суднах: сукупнасць драўляных брусоў або стальных труб, прызначаных для ўстанаўлення парусоў, пад’ёму сігналаў, для пад’ёмных прыстасаванняў і пад.

|| прым. рангоўтны, ✂.

рандо​1, нескл., н. (спец.).

Вершаваная форма з абавязковым паўтарэннем у страфе адных і тых жа радкоў у пэўным парадку.

рандо​2, нескл., н.

  1. Закруглены рукапісны, а таксама друкаваны шрыфт (спец.).

  2. Пяро са зрэзаным канцом для пісання такім шрыфтам.

раней, прысл.

  1. гл. рана ​2.

  2. Да пэўнага, указанага моманту.

    • Прыйсці на дзве гадзіны р.
  3. У мінулым, да гэтага, да нядаўняга часу.

    • Р. тут было балота.
  4. Спачатку, найперш.

    • Р. выслухай, а потым гавары.

ранены, ✂.

Які мае рану ​1.

  • Р. салдат.
  • Аперыраваць раненую (наз.).

раненька, прысл.

Вельмі рана​2.

  • Устаць р.

ранет, ✂, м.

Сорт каштоўнай паўднёвай яблыні, а таксама яе салодкія плады.

|| прым. ранетавы, ✂.

ранец, ✂, м.

Паходная вайсковая або вучнёўская сумка, якую носяць на лямках за спіной спінай.

|| прым. ранцавы, ✂.

ранжыр, ✂, м. (спец.).

Пастраенне ў калоне ваенных па росту.

  • Пастроіцца па ранжыру.

|| прым. ранжырны, ✂.

раніца, ✂, ж.

Час сутак ад канца ночы да пачатку дня, першыя гадзіны дня.

|| памянш. ранічка, ✂.

◊

  • Добрай раніцы! — ранішняе прывітанне пры сустрэчы.

|| прым. ранішні, ✂.

  • Ранішняя зарадка.