Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бра́мка, ✂, ж.

  1. гл. брама.

  2. Праходныя варотцы; веснічкі.

    • Школьная б.
  3. Дэталь паляўнічага ружжа (разм.).

    • Насадзіць пістон на брамку.

брандма́йстар, ✂, м. (уст.).

Начальнік пажарнай каманды.

|| прым. брандмайстарскі, ✂.

брандма́ўэр, ✂, м. (спец.).

Сцяна з незгаральнага матэрыялу, якая раздзяляе сумежныя пабудовы ці часткі адной пабудовы ў проціпажарных мэтах.

|| прым. брандмаўэрны, ✂.

брандспо́йт, ✂, м.

  1. Пераносная ручная пажарная помпа.

  2. Наканечнік на пажарным рукаве для накіроўвання струменя вады.

|| прым. брандспойтны, ✂.

бранзава́ць, ✂; незак.

Пакрываць тонкім слоем бронзы або надаваць чаму-н. выгляд бронзы.

|| зак. набранзаваць, ✂.

|| наз. бранзаванне, ✂.

бранзаве́ць, ✂; незак.

Свяціцца, зіхацець колерам бронзы.

бранзале́т, ✂, м. і (разм.) бранзале́тка, ✂, ж.

Упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з металаў, косці і пад., якое носяць на руцэ вышэй кісці.

брані́раваць​1, ✂; зак. і незак.

Замацаваць (замацоўваць) каго-, што-н. за кім-, чым-н.

  • Б. білет на самалёт.

|| зак. забраніраваць, ✂.

|| наз. браніраванне, ✂.

бранірава́ць​2, ✂; зак. і незак.

Пакрыць (-ываць) бранёю (у 2 знач.).

|| зак. забраніраваць, ✂.

|| наз. браніраванне, ✂.

бранхі́т, ✂, м.

Запаленне слізістай абалонкі бронхаў.

  • Востры б.
  • Хранічны б.

|| прым. бранхітны, ✂.