Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мелодыя, ✂, ж.

Мілагучная паслядоўнасць гукаў, якая ўтварае музычнае адзінства, напеў.

|| прым. меладычны, ✂.

мель, ✂, ж.

Неглыбокае месца ў рацэ або моры, небяспечнае для суднаходства.

  • Сесці на м. (таксама перан. трапіць у нязручнае, цяжкае становішча).

мелькам, прысл.

У самы кароткі час, бегла.

  • М. зірнуць.

мельнік, ✂, м.

Уладальнік, гаспадар млына або працаўнік у млыне.

|| прым. мельніцкі, ✂.

мельнічыха, ✂, ж. (разм.).

Жонка мельніка.

мельхіёр, ✂, м.

Серабрыста-белы метал са сплаву медзі з нікелем і некаторымі іншымі элементамі.

|| прым. мельхіёравы, ✂.

мемарандум, ✂, м. (афіц.).

Дыпламатычны дакумент, у якім выказваюцца погляды ўрада дадзенай дзяржавы па якому-н. пытанню, што ўручаецца прадстаўніку другой дзяржавы.

мемарыял, ✂, м.

  1. Мемарыяльнае скульптурнае збудаванне-помнік на месцы якой-н. падзеі.

  2. Спартыўнае спаборніцтва ў памяць выдатных спартсменаў.

мемарыяльны, ✂.

Які служыць для ўвекавечання памяці якой-н. асобы або падзеі.

  • М. комплекс “Хатынь”.

мембрана, ✂, ж. (спец.).

Пругкая перапонка, тонкая металічная пласцінка, здольная вагацца.

  • М. тэлефона.

|| прым. мембранны, ✂ і мембранавы, ✂.