Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

люцэрна, ✂, ж.

Кармавая травяністая расліна сямейства бабовых.

|| прым. люцэрнавы, ✂.

люцэрнішча, ✂, н.

Поле, дзе расла люцэрна.

люэс, ✂, м. (спец.).

Тое, што і сіфіліс.

|| прым. люэсны, ✂.

ля​1, прыназ.

Тое, што і каля (у 1 і 2 знач.).

  • Ля дарогі стаяў збуцвелы крыж.

ля​2, нескл., н.

Шосты гук музычнай гамы, а таксама нота, што абазначае гэты гук.

лябёдка​1, ✂, ж.

Самка лебедзя.

лябёдка​2, ✂, ж.

Машына для падымання і перамяшчэння грузу.

|| прым. лябёдачны, ✂.

  • Л. канат.

лявак, ✂, м. (разм. неадабр.).

  1. Палітычны дзеяч крайне левых поглядаў.

  2. Работнік, які незаконна выкарыстоўвае рабочы час, прылады або прадукт грамадскай працы для асабістай нажывы.

|| прым. лявацкі, ✂.

  • Л. загіб.

лявацтва, ✂, н.

Лявацкая палітыка.

|| прым. лявацкі, ✂.

лявець, ✂; незак.

Станавіцца левым, больш левым у палітычных адносінах.

|| зак. палявець, ✂.