Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

меладычны, ✂.

  1. гл. мелодыка і мелодыя.

  2. Прыемны для слыху, мілагучны.

    • М. голас.

|| наз. меладычнасць, ✂.

меладэкламатар, ✂, м.

Артыст, які займаецца меладэкламацыяй.

|| прым. меладэкламатарскі, ✂.

меладэкламацыя, ✂, ж.

Дэкламацыя вершаў або прозы, якая суправаджаецца музыкай.

|| прым. меладэкламацыйны, ✂.

меламан, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто вельмі любіць музыку і спевы.

|| ж. меламанка, ✂.

|| прым. меламанскі, ✂.

меланж, ✂, ж. (спец.).

Пража або тканіна з сумесі афарбаваных у розныя колеры валокнаў, валакністых матэрыялаў.

|| прым. меланжны, ✂.

  • М. камбінат.

меланхалічны, ✂.

  1. гл. меланхолія.

  2. Схільны да меланхоліі, які выражае меланхолію.

    • М. характар.

|| наз. меланхалічнасць, ✂.

меланхолік, ✂, м.

Чалавек, хворы на меланхолію, схільны да суму, нуды.

|| ж. меланхалічка, ✂.

меланхолія, ✂, ж.

Хваравіта-прыгнечаны стан, туга, хандра.

|| прым. меланхалічны, ✂.

  • М. настрой.

мелас, ✂, м. (спец.).

Абагульненне паняцця меладычнага, песеннага пачатку ў музыцы.

|| прым. меласны, ✂.

меліса, ✂, ж.

Травяністая меданосная расліна сямейства губакветных, з жоўтымі кветкамі і лімонным пахам.