Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мажор, , м.

  1. Музычны лад бадзёрай, радаснай гукавой афарбоўкі, акорд якога грунтуецца на вялікай тэрцыі (спецыяльны тэрмін).

  2. перан. Вясёлы, радасны настрой (разм.).

    • Быць у мажоры.

|| прым. мажорны, .

  • М. тон.
  • М. настрой.

мазаіка, , ж.

Узор або малюнак з рознакаляровых кавалачкаў шкла, дрэва, мармуру і пад., шчыльна падагнаных адзін да аднаго.

  • М. жыцця (перан.).

|| прым. мазаічны, .

  • Мазаічная карціна.

мазаніна, , ж.

Тое, што і мазня.

мазанка, , ж.

Хата, пабудаваная з гліны або тонкага дрэва, абмазанага глінай.

  • Украінская м.

|| прым. мазанкавы, .

мазацца, ; незак.

  1. Мазаць сябе або свой твар чым-н. (крэмам, маззю і пад.).

  2. Аб прадметах: пэцкаць пры дотыку.

    • Пафарбаваныя сцены мажуцца.
  3. Рабіцца брудным, пэцкацца.

|| зак. вымазацца, , замазацца, , намазацца, і памазацца.

мазаць1, ; незак.

  1. Пакрываць тонкім слоем тлустага або вадкага.

    • М. хлеб маслам.
    • М. калёсы дзёгцем.
  2. Тое, што і пэцкаць.

    • М. сшытак.
    • М. рукі чарнілам.
  3. Няўмела маляваць або пісаць (разм.).

  4. перан. Даваць хабару (разм.).

|| зак. замазаць, , змазаць, , намазаць, і памазаць, .

|| аднакр. мазнуць, .

|| наз. мазанне, і мазка, .

мазаць2, ; незак. (разм.).

Рабіць промахі (пры стральбе, у гульні).

  • М. з ружжа.

|| зак. прамазаць, .

мазгаваць, ; незак. (разм.).

Думаць, меркаваць.

|| прым. мазгавы, .

мазгавіты, (разм.).

Разумны, кемлівы, разважлівы.

  • М. хлопец.

|| наз. мазгавітасць, .

мазгаўня, , ж. (разм., груб.).

Галава.

  • М. не варыць.