Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кагал, ✂, м.

  1. Яўрэйскае абшчыннае самакіраванне і сама абшчына ў Польшчы ў 16—19 стст.

  2. перан. Шумны натоўп, зборышча (разм.).

    • Гэты сход нагадваў бязладны к.

|| прым. кагальны, ✂.

кагалам, прысл.

Усе разам, сумесна.

  • Усе кагалам патрабуюць чагосьці.

кагор, ✂, м.

Гатунак чырвонага дэсертнага віна.

|| прым. кагорны, ✂.

кагорта, ✂, ж.

  1. Атрад войск ў Старажытным Рыме, дзесятая частка легіёна.

  2. перан. Група людзей, згуртаваная агульнымі мэтамі, ідэямі (высок.).

    • Непераможная к. аднадумцаў.

кадастр, ✂, м. (спец.).

Вопіс чаго-н., сістэматызаваны збор звестак аб чым-н.

  • К. карысных выкапняў.

|| прым. кадастравы, ✂.

кадаўб, ✂, м.

Драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з тоўстай калоды.

  • Зрабіць к. не так проста.

|| памянш. кадаўбец, ✂.

|| прым. кадаўбны, ✂.

кадзіла, ✂, н.

Металічная пасудзіна на ланцужках, у якой у час набажэнства курыцца ладан або іншыя пахучыя рэчывы.

  • Раздзьмуць к. (таксама перан. падняць шум вакол якой-н. справы, учынку і пад.).

|| прым. кадзільны, ✂.

  • К. дым.

кадзіраваць, ✂; зак. і незак.

Зашыфраваць (зашыфроўваць) пры дапамозе кода.

  • К. сакрэтнае паведамленне.

|| зак. закадзіраваць, ✂.

|| наз. кадзіраванне, ✂.

кадзіць, ✂; незак.

  1. Размахваючы кадзілам, абкурваць ладанам.

  2. перан., каму. Без асаблівых падстаў, празмерна хваліць каго-н.

кадзь, ✂, ж.

Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі (выкарыстоўваецца для заквашвання капусты і інш.).

|| памянш. кадка, ✂.

|| прым. кадачны, ✂.

|| прым. кадны, ✂.