Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

межаваць, ✂; незак.

  1. Мець агульную мяжу, быць сумежным (разм.).

  2. што. Вызначыць межы ўчасткаў пры падзеле зямлі.

    • М. палі.

|| наз. межаванне, ✂.

межавік, ✂, м.

Спецыяліст па межаванню, землямер.

межань, ✂, м.

Нізкі ўзровень ў рацэ, возеры, а таксама перыяд, калі бывае такі ўзровень.

|| прым. межанны, ✂.

мезазой, ✂, м. (спец.).

Тое, што і мезазойская эра.

мезазойскі, ✂:

  • мезазойская эра (спец.) — эра геалагічнай гісторыі Зямлі, якая ідзе за палеазойскай і папярэднічае кайназойскай эры.

мезанін, ✂, м.

Надбудова над сярэдняй часткай невялікага жылога дома.

|| прым. мезанінны, ✂.

мезенец, ✂, м.

Пяты, самы малы палец на руцэ і на назе.

|| памянш. мезенчык, ✂.

мел, ✂, м.

Мяккі белы вапняк, які ўжыв. для пабелкі, пісання і інш.

  • Пісаць мелам на дошцы.
  • Белы, як м.

|| прым. мелавы, ✂.

  • М. перыяд (трэці геалагічны перыяд мезазойскай эры).

мелаваны, ✂:

  • мелаваная панера — папера, пакрытая белай клеенай фарбай.

меладрама, ✂, м.

  1. Драма з вострай інтрыгай, з рэзкім проціпастаўленнем дабра і зла, з перабольшанай эмацыянальнасцю (спачатку — драма з музыкай і спевамі).

  2. перан. Падзея, паводзіны, афарбаваныя перабольшаным драматызмам (неадабр.).

  3. Музычна-драматычны твор, у якім дыялогі і маналогі чаргуюцпа з музыкай або суправаджаюцца ёю.

|| прым. меладраматычны, ✂.