Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

медазбор, ✂, м.

  1. Збор пчоламі нектару з кветак і час такога збору.

  2. Мёд, сабраны пчоламі.

    • Багаты м.

|| прым. медазборны, ✂.

медаліст, ✂, м.

Той, хто атрымаў медаль ва ўзнагароду за што-н.

|| ж. медалістка, ✂.

|| прым. медалісцкі, ✂.

медаль, ✂, м.

Знак у выглядзе круглай металічнай пласцінкі з якім-н. рэльефным адбіткам і надпісам, што выдаецца ва ўзнагароду або ў памяць аб якой-н. падзеі.

  • М. Францыска Скарыны.
  • Залаты м.
  • Памятны м.

◊

  • Адваротны бок медаля — адмоўны бок якой-н. справы.

|| прым. медальны, ✂.

медальер, ✂, м.

Мастак, які вырабляе формы для манет і медалёў.

|| прым. медальерскі, ✂.

медальерны, ✂.

Які мае адносіны да працы медальера.

  • Медальернае мастацтва.

медальён, ✂, м.

Ювелірны выраб авальнай ці круглай формы ў выглядзе футлярчыка, унутр якога можна ўстаўляць фотаздымак або які-н. талісман.

|| прым. медальённы, ✂.

меданос, ✂, м.

  1. Меданосная расліна.

  2. Збор пчоламі нектару з кветак, а таксама час такога збору.

меданосны, ✂.

  1. Багаты нектарам.

    • Меданосныя кветкі.
  2. Які ператварае нектар у мёд.

    • Меданосныя пчолы.

|| наз. меданоснасць, ✂.

медбрат, ✂, м.

Скарачэнне: медыцынскі брат — асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбных установах.

медзведзяня, ✂ і медзведзянё, ✂, н.

Дзіцяня мядзведзя.