Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лынды:

  • лынды біць (разм.) — гультаяваць, бяздзейнічаць; займацца пустымі справамі.

лыпаць, ✂; незак. (разм.).

То адкрываць, то закрываць вочы, маргаць.

Лыпаць вачамі —

  1. бяссэнсава маргаць ад разгубленасці, збянтэжанасці, страху;
  2. маўчаць, не ведаючы, што сказаць.

|| аднакр. лыпнуць, ✂.

|| наз. лыпанне, ✂.

лысаваты, ✂.

З невялікай лысінай, не поўнасцю лысы.

|| наз. лысаватасць, ✂.

лысець, ✂; незак.

Паступова станавіцца лысым.

|| зак. аблысець, ✂, злысець, ✂ і палысець, ✂.

|| наз. аблысенне, ✂ і палысенне, ✂.

лысіна, ✂, ж.

  1. Месца на галаве, дзе вылезлі і не растуць валасы.

  2. Белая пляма на лбе некаторых жывёл.

    • Цяля з лысінай.
  3. перан. Пра ўчастак чаго-н., пазбаўлены расліннасці, покрыва (разм.).

|| памянш. лысінка, ✂.

лысы, ✂.

Які мае лысіну, з лысінай.

  • Лысая галава.
  • Лысае цяля.
  • Л. курган (перан. пазбаўлены расліннасці).

◊

  • І не лыс Габрусь (разм.) — а яму хоць бы што, нішто не дзейнічае на каго-н.

  • Чорта лысага (разм.) — абазначае поўнае адмаўленне чаго-н.

лытка, ✂, ж.

Акруглая частка нагі ад калена да ступні.

  • Лыткі пасівералі.

|| прым. лытачны, ✂.

лыч, ✂, м.

  1. Выцягнутая пярэдняя частка галавы ў некаторых жывёл.

    • Свіны л.
  2. Тое, што і твар (у 1 знач.; груб.).

|| памянш. лычык, ✂.

лычка, ✂, н.

  1. гл. лыка.

  2. пераважна Вузкія папярочныя нашыўкі на пагонах.

    • Яфрэйтарскія лычкі.

льё, нескл., н.

Старадаўняя французская мера даўжыні, роўная прыблізна 4,5 км.