Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гуд, , м.

Тое, што і гудзенне.

гудзець, ; незак.

Тое, што і гусці.

|| зак. прагудзець, .

|| наз. гудзенне, .

гудок, , м.

  1. Механічны свісток, які падае сігналы.

    • Паравозны г.
  2. Працяжны аднастайны гук свістка ці сірэны.

    • Выходзіць па гудку.

|| прым. гудочны, .

гудраніраваць, ; зак. і незак.

Пакрыць (-ываць) гудронам.

  • Г. шашу.

|| зак. загудраніраваць, .

гудрон, , м.

Чорная смалістая маса — астатак, які атрымліваецца пры перагонцы нафты.

|| прым. гудронны, .

гуж, , м.

Скураная ці вераўчаная пятля ў хамуце, пры дапамозе якой прымацоўваюць аглоблі да вупражы.

  • Узяўся за г. — не кажы, што не дуж (прыказка).

|| прым. гужавы, .

гужавы, .

  1. гл. гуж.

  2. Конны, які выконваецца жывой цяглавай сілай.

    • Г. транспарт.

гужам, прысл.

  1. На калёсах ці санях.

    • Вазіць лес г.
  2. Адзін за адным.

    • Па вузкай сцяжынцы ўсе ішлі г.

гуз, , м.

  1. Жаўлак ад удару або нараст на целе чалавека, жывёлы.

    • Набіць г. на лбе.
    • На спіне ў каровы гузы.
  2. Ненармальнае патаўшчэнне на якой-н. частцы расліны.

|| прым. гузавы, .

гузаваты, .

З гузамі і пукатасцямі.

  • Гузаватая асіна.

|| наз. гузаватасць, .