Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

губка​2, ✂, ж.

Мера нітак, прыгатаваных на аснову для ткання палатна.

  • Выткала сем губак палатна.

губкаваты, ✂.

Порысты, сітаваты.

  • Губкаватая рызіна.

губляцца, ✂; незак.

  1. Прападаць, знікаць.

    • Дробныя рэчы часта губляюцца.
  2. Рабіцца непрыметным, нябачным.

    • Сцежка гублялася ў бярэзніку.
  3. перан. Траціць самавалоданне, хвалявацца.

    • Ён не губляўся ні пры якіх абставінах.

|| зак. згубіцца, ✂.

губляць, ✂; незак.

  1. Пазбаўляцца чаго-н., пакідаючы невядома дзе па няўважлівасці.

    • Г. пальчаткі.
  2. перан. Перастаць мець што-н., валодаць чым-н.

    • Г. надзею.
    • Г. слых.
  3. Марна траціць што-н.

    • Дарэмна г. час.
  4. Збівацца з чаго-н., не заўважаць чаго-н.

    • Г. сцежку.

|| зак. згубіць, ✂.

  • Лепей з разумным з., чым з дурным знайсці (прыказка).

губчаты, ✂.

Тое, што і губкаваты.

гувернёр, ✂, м.

Выхавацель дзяцей у сям’і, звычайна іншаземец.

|| прым. гувернёрскі, ✂.

|| ж. гувернантка, ✂.

|| прым. гувернанцкі, ✂.

гугеноты, ✂, м.

Французскія пратэстанты 16—17 стст., якіх праследавалі каталіцкая царква і ўрад.

гугнявіць, ✂; незак.

Гаварыць у нос.

гугнявы, ✂.

Які гаворыць у нос.

|| наз. гугнявасць, ✂.

гугу:

  • Ні гугу у знач. вык. (разм.) — маўчаць, не гаварыць ні слова або маўчы, нікому не кажы.

    • Пра гэта — нікому ні гугу.