Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гукамаскіроўка, , ж. (спец.).

Тэхнічныя прыёмы, звязаныя з маскіроўкай гукамі або з маскіроўкай гукаў.

|| прым. гукамаскіровачны, .

гуканепранікальны, .

Які не прапускае гукаў, шумаў, ізаляваны ад іх.

  • Гуканепранікальныя сцены.

|| наз. гуканепранікальнасць, .

гуканне, , н. (разм.).

  1. Гутарка, гаворка.

  2. Кліканне (звычайна ў лесе).

  3. Перагукванне, каб сабрацца разам.

  • Гуканне вясны — старажытны язычніцкі абрад, калі збіралася моладзь, спявала, вадзіла карагоды, закопвала ў зямлю гаршчок з кашай як своеасаблівую ахвяру зямлі.

гукаперайманне, , н.

Узнаўленне голасам або тэхнічнымі сродкамі прыроднага гучання (напр. ку-ку, мяў-мяў), а таксама слова, якое ўтварылася шляхам такога пераймання (напр. квакаць, тупат, грукат).

|| прым. гукапераймальны, .

гукапіс, , м. (спец.).

Сукупнасць прыёмаў для ўзмацнення гукавой выразнасці мастацкага маўлення.

гукаправоднасць, , ж. (спец.).

Здольнасць цела або асяроддзя праводзіць гукі.

гукаправодны, , (спец.).

Які прапускае гукі.

гукапранікальны, .

Які лёгка прапускае гукі, шумы.

  • Гукапранікальныя сцены.

|| наз. гукапранікальнасць, .

гукарад, , м. (спец.).

Рад музыкальных гукаў, якія размешчаны ў якой-н. паслядоўнасці.

|| прым. гукарадны, .

гукаспалучэнне, , н.

Спалучэнне гукаў мовы.