разупэўніцца, ✂; зак.
Страціць упэўненасць у чым-н.
|| незак. разупэўнівацца, ✂.
|| наз. разупэўненне, ✂.
разупэўніць, ✂; зак.
Довадамі прымусіць каго-н. адмовіцца ад сваіх перакананняў, ад упэўненасці ў чым-н.
- Р. у правільнасці рашэння задачы.
|| незак. разупэўніваць, ✂.
|| наз. разупэўненне, ✂.
разухабісты, ✂ (разм.).
-
Вельмі бойкі, развязны.
-
Напоўнены грубай весялосцю, ліхацтвам.
|| наз. разухабістасць, ✂.
разуцца, ✂; зак.
Зняць са сваіх ног абутак.
|| незак. разувацца, ✂.
разуць, ✂; зак.
Зняць з каго-, чаго-н. абутак.
- Р. дзіця.
- Р. правую нагу.
|| незак. разуваць, ✂.
разуючыць, ✂; зак.
Зняць з жывёлы паклажу, уюк.
|| незак. разуючваць, ✂.
разыграцца, ✂; зак.
-
Захапіцца ігрой, натхніцца.
-
Пайграўшы некаторы час, настроіцца на лёгкую і свабодную ігру на якіх-н. інструментах (разм.).
-
Адбыцца, здарыцца.
- Пад раніцу разыгралася бітва.
|| незак. разыгрывацца, ✂.
разыграць, ✂; зак.
-
Іграючы, выканаць (музычны твор, тэатральную п’есу).
-
Згуляць, давесці шахматную партыю да канца.
-
Прысудзіць шляхам латарэі, жэрабя выйгрыш.
-
Жартуючы з каго-н., паставіць яго ў смешнае становішча (разм.).
|| незак. разыгрываць, ✂.
|| наз. розыгрыш, ✂.