Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грамадзянскі, .

  1. Які мае адносіны да прававога становішча грамадзян (у 1 знач.) у дзяржаве.

    • Г. кодэкс.
    • Грамадзянскія законы.
  2. Уласцівы грамадзяніну як свядомаму члену грамадства (высок.).

    • Г. абавязак.
  3. Неваенны, цывільны.

    • Грамадзянскае адзенне.
  4. Нецаркоўны.

    • Г. шрыфт (уведзены Пятром І).

  • Грамадзянская вайна — узброеная класавая барацьба ўнутры дзяржавы.

грамадзянства, , н.

Прыналежнасць да ліку грамадзян дзяржавы, прававое становішча грамадзяніна (у 1 знач.).

  • Беларускае г.

грамадскасць, , ж., зб.

  1. Грамадства, перадавая, найбольш актыўная яго частка.

    • Пісьменніцкая г.
    • Вынесці што-н. на суд грамадскасці.
  2. Грамадскія арганізацыі.

    • Прафсаюзная г. фабрыкі.

грамадскі, .

  1. Які мае адносіны да грамадства, які ўзнікае ў грамадстве, звязаны з дзейнасцю людзей у грамадстве.

    • Г. лад.
    • Грамадскае становішча.
    • Грамадскія навукі (навукі аб грамадстве, гуманітарныя).
    • Грамадскае жыццё.
    • Грамадская думка.
    • Грамадскія адносіны.
  2. Звязаны з работай па добраахвотнаму абслугоўванню палітычных, культурных, прафесійных патрэб калектыву.

    • Грамадская арганізацыя.
    • Г. кантралёр.
    • Грамадская работа.
  3. Які належыць грамадству, не прыватны.

    • Грамадская ўласнасць.

грамадства, , н.

Сукупнасць людзей, аб’яднаных гістарычна абумоўленымі сацыяльнымі формамі сумеснага жыцця і дзейнасці.

  • Феадальнае г.
  • Капіталістычнае г.

грамата, , ж.

  1. Уменне чытаць і пісаць.

    • Вучыць грамаце.
  2. Афіцыйны дакумент.

    • Вярыцельная г.
    • Ахоўная г.

  • Кітайская грамата (разм.) — пра што-н. незразумелае.

граматыка, , ж.

  1. Лад мовы (словаўтварэнне, марфалогія і сінтаксіс), які разам з фанетыкай і лексікай утварае яе цэласную сістэму.

  2. Навука аб гэтым ладзе.

    • Тэорыя граматыкі.
  3. Кніга, якая апісвае гэты лад.

    • Акадэмічная г.
    • Вучэбная г.

|| прым. граматычны, .

  • Граматычная катэгорыя.

грамафон, , м.

Музычны апарат з рупарам для ўзнаўлення гукаў, запісаных на пласцінку.

|| прым. грамафонны, .

грамацей, , м. (разм.).

Пісьменны чалавек.

грамзапіс, , м.

Запіс музыкі, прамовы і пад. на асобай плёнцы (першапачаткова на грамафоннай пласцінцы).

  • Студыя грамзапісу.