Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грануляцыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Раздрабненне, наданне рэчыву зярністай формы.

  2. Паступовае зарастанне раны новымі тканкамі, а таксама гэта тканка.

  3. Бачная зярністасць паверхневага слоя Сонца.

|| прым. грануляцыйны, ✂.

грань, ✂, ж.

  1. Плоская частка паверхні геаметрычнага цела.

    • Грані куба.
  2. перан. Тое, што адрознівае, аддзяляе адно ад другога.

    • Сціранне граней паміж фізічнай і разумовай працай.

гран-пры, нескл., м.

Самая высокая ўзнагарода на мастацкім конкурсе, фестывалі.

грасіраваць, ✂; незак. (кніжн.).

Вымаўляць гук «р» картава, на французскі манер.

|| наз. грасіраванне, ✂.

гратэск, ✂, м.

У мастацтве: паказ чаго-н. у празмерна фантастычным, пачварна-камічным выглядзе.

|| прым. гратэскавы, ✂.

  • Гратэскавая роля.

граф, ✂, м.

Дваранскі тытул, вышэйшы за баронскі, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

|| ж. графіня, ✂.

|| прым. графскі, ✂.

графа, ✂, ж.

  1. Палоска або слупок на лісце паперы, абазначаны дзвюма вертыкальнымі лініямі.

  2. Раздзел тэксту, рубрыка.

    • Г. ў анкеце.

графалогія, ✂, ж.

Вучэнне аб почырку як адлюстраванні ўласцівасцей характару і псіхічнага стану чалавека.

|| прым. графалагічны, ✂.

  • Г. аналіз.

графаман, ✂, м.

Чалавек, хваравіты на графаманію.

|| ж. графаманка, ✂.

|| прым. графаманскі, ✂.

графаманія, ✂, ж.

Нездаровая цяга да пісання, пісьменніцтва ў асоб, што не маюць пісьменніцкіх здольнасцей.