Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

графік​1, ✂, м.

  1. Дыяграма, якая пры дапамозе крывых адлюстроўвае колькасныя паказчыкі развіцця або стану чаго-н.

    • Г. надояў малака за чэрвень.
  2. План работы з дакладнымі паказчыкамі нормы і тэрмінаў выканання.

    • Працаваць строга па графіку.

|| прым. графічны, ✂.

  • Г. метод рашэння задачы.

графік​2, ✂, м.

Мастак, спецыяліст у галіне графікі.

графіка, ✂, ж.

  1. Мастацтва перадачы прадметаў контурнымі лініямі і штрыхамі, без фарбаў, а таксама творы гэтага мастацтва.

  2. Абрысы пісьмовых або друкаваных знакаў, літар.

    • Беларуская г.

|| прым. графічны, ✂.

графін, ✂, м.

Шкляная шырокая ўнізе пасудзіна з вузкім доўгім горлам для вады, сокаў і пад.

|| памянш. графінчык, ✂.

|| прым. графінны, ✂.

графіт, ✂, м.

  1. Мінерал цёмнага колеру, ужыв. для вырабу карандашоў, змазачных матэрыялаў і пад.

  2. Стрыжань у сярэдзіне алоўка.

|| прым. графітны, ✂.

графіць, ✂; незак.

Разлінейваць на графы (у 1 знач.).

|| зак. разграфіць, ✂.

|| наз. графленне, ✂.

графлёны, ✂.

З графамі.

  • Графлёная папера.

графолаг, ✂, м.

Спецыяліст па графалогіі.

графства, ✂, н.

  1. Графскі тытул.

  2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Англіі, ЗША і інш. краінах.

  3. Пры феадалізме: зямля, якая знаходзілася ва ўладанні графа.

грахаводнік, ✂, м. (разм. уст.).

Чалавек, схільны да амаральных паводзін.

|| ж. грахаводніца, ✂.