Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грацыёзны, ✂.

Прыгожы ў руху, позах, стройны.

  • Г. танец.
  • Грацыёзная дзяўчына.

|| наз. грацыёзнасць, ✂.

грацыя, ✂, ж.

  1. Стройнасць, прыгажосць у рухах цела, позе.

  2. Від карсета — жаночы эластычны шырокі пояс, які ахоплівае торс і падтрымлівае грудзі.

грачанік​1, ✂, м.

Жук — шкоднік зерневых культур.

грачанік​2, ✂, м.

Блін з грэцкай мукі.

грачанішча, ✂, н.

Поле, з якога сабралі грэчку або на якім папярэдняй культурай была грэчка.

грачаня, ✂ і грачанё, ✂, н.

Птушаня грака.

грашавіты, ✂ (разм.).

Які мае многа грошай або прыносіць вялікі даход.

  • Г. чалавек.
  • Грашавітая служба.

грашы, ✂, н. (разм.).

Невялікая сума; нізкая цана.

  • Г. атрымліваю.
  • Тэта цацка каштуе г.

грашыць, ✂; незак.

  1. У веруючых: рабіць грахі.

    • Хто спіць, той не грашыць (прыказка).
  2. супраць чаго або чым. Парушаць якія-н. правілы, супярэчыць камун.

    • Г. супраць ісціны.

|| зак. паграшыць, ✂ і саграшыць, ✂.

грог, ✂, м.

Гарачы напітак з гарэлкі, рому або каньяку, змяшаны з вадой і цукрам.

|| прым. грогавы, ✂.