Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грубы​1 ✂ прым.

  1. Недастаткова культурны, недалікатны.

    • Грубыя паводзіны.
    • Грубае абыходжанне.
    • Груба (прысл.) адказаць.
  2. Недастаткова апрацаваны, няўмела зроблены.

    • Грубая мэбля.
    • Грубая работа.
  3. Прыблізны, не распрацаваны падрабязна.

    • Г. падлік.
    • Груба (прысл.) кажучы (прыблізна).
  4. Які выходзіць за межы элементарных правіл.

    • Грубая памылка.
    • Грубае парушэнне законнасці.

◊

  • Грубыя кармы — раслінныя кармы (сена, салома, мякіна і пад.) з адносна малой колькасцю пажыўных рэчываў.

  • Грубы голас — глухі, нізкі.

|| наз. грубасць, ✂.

грубы​2 ✂ прым.

  1. Вялікі, тоўсты.

    • Стол з грубых дошак.
  2. Цвёрды, каляны навобмацак.

    • Грубая шэрсць.
    • Грубае палатно.

грувасткі, ✂.

Цяжкі і масіўны.

  • Грувасткая мэбля.

|| наз. грувасткасць, ✂.

грувасціцца, ✂; незак.

Узвышацца бязладнай кучай, утвараць нагрувашчанне чаго-н.

  • Грувасціліся горы бітай цэглы.
  • На беразе возера грувасціліся скалы.

|| зак. нагрувасціцца, ✂.

грувасціць, ✂; незак.

Бязладна навальваць адзін прадмет на другі.

  • Г. мэблю.
  • Г. падрабязнасці (перан.)

|| зак. згрувасціць, ✂ і нагрувасціць, ✂.

груган, ✂, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; крумкач.

|| прым. гругановы, ✂.

груганяня, ✂ і груганянё, ✂, н.

Птушаня гругана.

груд, ✂, м.

  1. Невялікі ўзгорак, горка.

    • На грудах рос верас.
  2. Сухая сенажаць, сухадол.

|| памянш. грудок, ✂.

груда, ✂, ж.

  1. Куча зваленых у беспарадку прадметаў, рэчаў.

    • Г. цэглы.
  2. Глыба, кусок чаго-н. цвёрдага, звычайна зямлі.

    • Калёсы тарахцелі па замёрзлай грудзе.

|| памянш. грудка, ✂.

грудабрушны, ✂, (спец.).

Які раздзяляе грудную і брушную поласці (пра перапону, дыяфрагму).