Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грузаатрымальнік, ✂, м. (афіц.).

Той, на чыё імя адпраўляецца груз.

грузавік, ✂, м.

Грузавы аўтамабіль.

грузавы, ✂.

  1. гл. груз.

  2. Прызначаны для перавозкі грузаў.

    • Грузавыя аўтамашыны.
    • Грузавыя таксі.

грузапад’ёмнасць, ✂, ж.

Гранічная вага грузу, які можа быць падняты якім-н. механізмам, вагонам, суднам.

грузапад’ёмны, ✂.

Прызначаны для падымання грузаў.

  • Г. кран.

грузапаток, ✂, м.

Масавы рух грузаў па шляхах зносін.

грузаўладальнік, ✂, м. (афіц.).

Уладальнік грузу (у 2 знач.).

грузд, ✂, м.

Ядомы грыб з шырокай белай ці чорнай махнатай шапачкай і кароткай тоўстай ножкай.

|| прым. груздовы, ✂.

грузіла, ✂, н.

Невялікі груз (у 1 знач.), які падвешваецца да вуды або сеткі для лепшага апускання ў ваду пры лоўлі рыбы.

грузіны, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Грузіі.

|| ж. грузінка, ✂.

|| прым. грузінскі, ✂.