Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грузіцца, ✂; незак.

Складваць свой груз, адпраўляючыся ў дарогу (звычайна пра многіх).

  • Г. на параход.

|| зак. пагрузіцца, ✂.

грузіць, ✂; незак.

  1. што кім-чым.

    • Напаўняць грузам.
    • Г. баржу дрывамі.
  2. Складваць груз куды-н., змяшчаць у якасці грузу.

    • Г. скаціну ў вагоны.

|| зак. нагрузіць, ✂, загрузіць, ✂ і пагрузіць, ✂.

|| наз. пагрузка, ✂.

грузнець, ✂; незак. (разм.).

Рабіцца больш шырокім; грузным (у 1 знач.).

|| зак. пагрузнець, ✂.

грузнуць, ✂; незак.

Тое, што і гразнуць.

|| зак. загрузнуць, ✂.

грузны, ✂.

  1. З вялікай вагой, масіўны, цяжкі.

    • Грузная фігура.
    • Грузна (прысл.) сесці на лаву.
  2. Цяжка нагружаны.

    • Г. цягнік.

|| наз. грузнасць, ✂.

грузчык, ✂, м.

Рабочы на пагрузцы або разгрузцы чаго-н.

|| ж. грузчыца, ✂.

|| прым. грузчыцкі, ✂.

грузы, ✂.

Такі, у якім можна ўвязнуць, гразкі, багністы.

  • Грузкая зямля.

|| наз. грузкасць, ✂.

грук, ✂, м. (разм.).

  1. Тое, што і грукат.

  2. выкл. у знач. вык. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў грукаць і грукнуць.

    • Калёсы г. ды г. па бруку.

◊

  • Ні стуку ні груку (разм.) — ціха, без шуму.

грукат, ✂, м.

Моцны, раскацісты шум.

грукатаць, ✂; незак. (разм.).

Стукаць, грымець, грукаць.

|| зак. прагрукатаць, ✂.

|| наз. грукатанне, ✂.