Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

граміла, ✂, м. (разм.).

  1. Высакарослы грузны чалавек.

  2. Бандыт, пагромшчык.

    • Фашысцкія грамілы.

граміць, ✂; незак.

  1. Разбураць, знішчаць.

    • Г. ворага.
  2. Рэзка і адкрыта крытыкаваць, выступаць супраць.

    • Г. гультаёў і прагульшчыкаў.

грампласцінка, ✂, ж.

Грамафонная пласцінка.

  • Завод грампласцінак.

гран, ✂, м.

Адзінка аптэкарскай вагі, роўная О,062 грама.

◊

  • Ні грана чаго (разм.) — зусім нічога.

гранат​1, ✂, м.

Паўднёвае дрэва, а таксама яго круглы ярка-чырвоны плод з кісла-салодкім сокам.

|| прым. гранатавы, ✂.

гранат​2, ✂, м.

Мінерал класа сілікатаў; празрысты каштоўны камень, пераважна цёмна-чырвонага колеру.

|| прым. гранатавы, ✂.

  • Г. бранзалет (з гранатамі).
  • Г. колер.

граната, ✂, ж.

Разрыўны снарад.

  • Ручная г.
  • Супрацьтанкавая асколачная г.

|| прым. гранатны, ✂.

гранатамёт, ✂, м.

Агнястрэльная зброя для стральбы бранябойнымі гранатамі.

  • Ручны г.
  • Супрацьтанкавы г.

|| прым. гранатамётны, ✂.

гранатамётчык, ✂, м.

  1. Баец, узброены ручнымі гранатамі.

  2. Стралок з гранатамёта.

грандыёзны, ✂.

Магутны, велічны.

  • Г. план.
  • Грандыёзная будоўля.

|| наз. грандыёзнасць, ✂.