Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гразы, ✂.

  1. Пакрыты граззю.

    • Гразкая дарога.
  2. Багністы, топкі.

    • Гразкае дно ў вадаёме.

|| наз. гразкасць, ✂.

гразь, ✂, ж.

  1. Размяклая ад вады глеба.

    • На агародзе г.
  2. Бруд, нечыстоты.

    • На падлозе г.
  3. перан. Пра амаральнасць, нячэснасць, што-н. ганебнае, нізкае.

◊

  • Абліць граззю каго (разм. неадабр.) — незаслужана абняславіць, зняважыць каго-н.

  • Змяшаць з граззю каго (разм. неадабр.) — груба аблаяць, зняважыць, зняславіць.

  • Не ўдарыць тварам у гразь (разм. адабр.) — паказаць сябе як найлепш.

  • Як гразі чаго (разм.) — вельмі многа.

  • Грыбоў сёлета як гразі.

|| прым. гразевы, ✂. Г. паток.

грак, ✂, м.

Пералётная птушка сямейства крумкачыных з чорным блішчастым апярэннем.

|| прым. грачыны, ✂.

  • Г. вывадак.

гракнуцца, ✂; зак. (разм.).

Упасці з модным грукатам.

  • Г. аб падлогу.

грам, ✂, м.

Адзінка вагі ў метрычнай сістэме мер, роўная адной тысячнай долі кілаграма.

|| прым. грамовы, ✂.

грамабой, ✂, м.

Той, хто пасылае гром на зямлю, грамавік, грамавержац (у антычнай міфалогіі эпітэт Зеўса-Юпітэра).

грамада, ✂, ж.

  1. Група людзей, натоўп.

  2. Пазямельная абшчына ў Беларусі і на Украіне да Кастрычніцкай рэвалюцыі, а таксама сход членаў гэтай абшчыны.

  3. Уваходзіць у назву некаторых палітычных партый і арганізацый.

    • Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада.

грамадазнавец, ✂, м.

Спецыяліст па грамадазнаўству.

|| прым. грамадазнаўчы, ✂.

грамадазнаўства, ✂, н.

  1. Сукупнасць навук аб грамадстве.

  2. У былым СССР: прадмет школьнага выкладання, які змяшчае асновы грамадска-палітычных навук.

|| прым. грамадазнаўчы, ✂.

грамадзянін, ✂, м.

  1. Асоба, якая належыць да пастаяннага насельніцтва дадзенай дзяржавы, карыстаецца абаронай, правамі і абавязкамі, устаноўленымі яе канстытуцыяй.

  2. Дарослы чалавек, а таксама форма афіцыйнага звароту да яго.

|| ж. грамадзянка, ✂.