Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

граза, ✂, ж.

Той (тое), што выклікае, наводзіць страх.

  • Партызаны былі гразой нямецкіх захопнікаў.

гразе...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да гразі (у 1 знач.), напр. гразеадстойнік, гразеачышчальнік, гразеўлоўнік;
  2. які мае адносіны да гразей, напр. гразелячэбніца, гразелячэнне.

гразекаменны, ✂, (спец.).

Які складаецца з рэдкай гразі, змяшанай з камянямі.

  • Гразекаменныя патокі (селі).

гразелячэбніца, ✂, ж.

Лячэбная ўстанова, у якой лечаць гразямі.

гразелячэнне, ✂, н.

Лячэнне гразямі.

|| прым. гразелячэбны, ✂.

гразі, ✂, н.

Азёрны або ліманны іл як лекавы сродак, а таксама месца, дзе ім лечацца.

  • Лячыцца гразямі.
  • Паехаць на г.

|| прым. гразевы, ✂.

  • Гразевая ванна.

гразіцца, ✂; незак.

Тое, што і гразіць.

гразіць, ✂; незак.

  1. каму і без дапаўнення.

    • Рабіць пагражальны жэст.
    • Г. пальцам.
  2. каму чым. Абяцаць зрабіць каму-н. непрыемнасць.

    • Г. турмой.

|| зак. прыгразіць, ✂.

гразішча, ✂, ж. (разм.).

Вялікая гразь.

  • Г. — не вылезці.

гразнуць, ✂; незак.

Апускацца ў што-н. гразкае, топкае.

  • Ногі гразлі ў цягучай твані балота.

|| зак. загразнуць, ✂.