Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грабніца, ✂, ж.

Збудаванне з мармуру, граніту, прызначанае для захавання цела нябожчыка.

|| прым. грабнічны, ✂.

грабняк, ✂, м.

Зараснік грабу.

грабок, ✂, м.

Узмах вёсламі пры веславанні.

гравёр, ✂, м.

Мастак, майстар, які займаецца гравіроўкай.

|| прым. гравёрскі, ✂.

гравёрны, ✂.

Які адносіцца да работы, да мастацтва гравёра.

  • Гравёрная майстэрня.
  • Гравёрнае мастацтва.

гравій, ✂, м.

Абломачная горная парода ў выглядзе дробных каменьчыкаў, ужыв. ў будаўнічых работах.

|| прым. гравійны, ✂.

гравіраваць, ✂; незак.

Выразаць узоры, надпісы на якім-н. цвёрдым прадмеце, матэрыяле.

  • Г. партрэт.
  • Г. надпіс на гадзінніку.

|| зак. выгравіраваць, ✂ і награвіраваць, ✂.

|| наз. гравіраванне, ✂ і гравіроўка, ✂.

|| прым. гравіравальны, ✂ і гравіровачны, ✂.

  • Гравіравальныя інструменты.
  • Гравіровачныя работы.

гравіроўка, ✂, ж.

  1. гл. гравіраваць.

  2. Рысунак або надпіс, выразаны на чым-н.

гравіроўшчык, ✂, м.

Тое, што і гравёр.

|| ж. гравіроўшчыца, ✂.

|| прым. гравіроўшчыцкі, ✂.

гравітацыя, ✂, ж.

  1. Сусветнае прыцягненне; уласцівасць матэрыі, якая выяўляецца ва ўзаемным прыцягненні ўсіх цел.

  2. Метад узбагачэння карысных выкапняў, заснаваны на адрозненні шчыльнасці мінералаў і пустой пароды.

|| прым. гравітацыйны, ✂.

  • Гравітацыйная энергія.