Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грабежнік, ✂, м.

Той, хто займаецца грабяжом.

|| ж. грабежніца, ✂.

|| прым. грабежніцкі, ✂.

грабежніцтва, ✂, н.

Грабежніцкія дзеянні.

грабежніцы, ✂.

  1. гл. грабежнік.

  2. Які грабяжом прыводзіць да разарэння.

    • Грабежніцкая вайна.

грабелькі, ✂.

  1. гл. граблі.

  2. Прыстасаванне ў форме грабель на кассі, каб зручней было касіць збожжа.

грабеньчаты, ✂.

Падобны на грэбень (у 1 знач.).

  • Грабеньчатае лісце.

грабец, ✂, м.

Той, хто працуе граблямі.

грабілка, ✂, ж. (разм.).

Сельскагаспадарчая прылада для зграбання сена; конныя граблі.

грабільна, ✂, н.

Ручка ў граблях.

грабіць, ✂; незак.

  1. Забіраць сілай чужое дабро.

  2. Разараць паборамі, падаткамі.

|| зак. аграбіць, ✂.

|| наз. аграбленне, ✂.

граблі, ✂.

Сельскагаспадарчая прылада для зграбання сена, саломы і пад.

|| памянш. грабелькі, ✂.

|| прым. грабельны, ✂.