грамадзянскі прыметнік
-
Які мае адносіны да прававога становішча грамадзян (у 1 знач.) у дзяржаве.
- Г. кодэкс.
- Грамадзянскія законы.
-
Уласцівы грамадзяніну як свядомаму члену грамадства (высокае).
- Г. абавязак.
-
Неваенны, цывільны.
- Грамадзянскае адзенне.
-
Нецаркоўны.
- Г. шрыфт (уведзены Пятром І).
Грамадзянская вайна — узброеная класавая барацьба ўнутры дзяржавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)