Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лускакрылыя, .

Назва атрада насякомых, да якога адносяцца матылькі.

лускат, , м. (разм.).

Трэск, лусканне.

  • Чуўся аддалены л. сухіх галінак.

лускаць, ; незак.

  1. Раскусваць, разгрызаць (шкарлупіну) з трэскам.

    • Л. сланечнік.
  2. Утвараць чым-н. кароткія адрывістыя гукі.

    • Пальцы лускаюць.

|| аднакр. луснуць, .

|| наз. лусканне, .

луста, , ж.

Адрэзаны вялікі плоскі кавалак хлеба і пад.

|| памянш. лустачка, .

|| прым. луставы, .

лусь, у знач. вык. (разм.).

Ужыв. паводле значэння дзеясл. лускаць, луснуць.

лухта, , ж. (разм.).

Бязглуздзіца, бяссэнсіца, недарэчнасць.

  • Гаварыць лухту.

лучковы, .

Пра інструменты; падобны да лука па сваёй будове, выгляду.

  • Лучковая піла.

лучнасць, , ж.

Цесная сувязь, якая прыводзіць да адзінства, згуртаванасці.

  • Л. працоўных.

лучнік1, , м.

  1. Воін, узброены лукам.

  2. Спартсмен, які займаецца стральбой з лука.

|| ж. лучніца, .

лучнік2, , м.

Даўнейшае прыстасаванне для асвятлення хаты, у якое ўтыкалася запаленая лучына.