Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канцэсія, ✂, ж.

  1. Дагавор на здачу дзяржавай у эксплуатацыю прыватным прадпрымальнікам або іншаземным фірмам прамысловых прадпрыемстваў, прыродных багаццяў або іншых гаспадарчых аб’ектаў.

    • Міжнародныя канцэсіі.
    • К. на будаўніцтва чыгункі.
  2. Само прадпрыемства, арганізаванае на аснове такога дагавору.

|| прым. канцэсійны, ✂.

канцэсіянер, ✂, м.

Уладальнік канцэсіі.

|| прым. канцэсіянерскі, ✂.

канчатак, ✂, м.

Зменная частка слова, якая паказвае на сінтаксічную сувязь з іншымі словамі; флексія.

  • Склонавы к.

канчатковы, ✂.

  1. Які не будзе больш пераглядацца, змяняцца; беспаваротны.

    • К. вынік.
    • Рашэнне суда — канчатковае.
  2. Які з’яўляецца завяршэннем або ажыццяўленнем чаго-н.; даведзены да канца.

    • Канчатковая мэта.

канчук, ✂, м. (разм.).

Раменны бізун.

каньён, ✂, м.

Глыбокая вузкая даліна з вельмі крутымі берагамі, размытая ракой.

|| прым. каньённы, ✂.

канькабежац, ✂, м.

Той, хто займаецца канькабежным спортам.

|| ж. канькабежка, ✂.

канькабежны, ✂.

Які мае адносіны да катання на каньках.

  • К. спорт.

канькала, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Той, хто канькае, дакучае просьбамі; папрашайка.

канькаць, ✂; незак. (разм.).

Назойліва прасіць аб чым-н., скардзячыся на што-н.

|| наз. каньканне, ✂.