Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гліст, , м.

  1. Чарвяк, які паразітуе ў арганізме чалавека або жывёлы.

  2. Пра худога чалавека (груб. разм.).

|| прым. глісны, .

глістагонны, .

Прызначаны для выдалення глістоў (пра лякарства).

  • Глістагонныя сродкі.

гліцынія, , ж.

Паўднёвая павойная дэкаратыўная расліна сямейства бабовых з гронкамі пахучых кветак.

|| прым. гліцыніевы, .

гліцэрына, , ж.

Бясколерная масляністая вадкасць, якую атрымліваюць з тлушчаў, ужыв. для медыцынскіх і тэхнічных мэт.

|| прым. гліцэрынавы, .

глобус, , м.

Мадэль зямнога шара або нябеснай сферы, умацаваная на вертыкальнай падстаўцы.

|| прым. глобусны, .

глоса, , ж. (спец.).

Тлумачэнне незразумелага слова або выразу, якое даецца на палях або ў самім тэксце старажытных і сярэдневяковых рукапісаў.

  • Глосы ў скарынінскіх тэкстах.

глотагенез, , м. (спец.).

Працэс станаўлення чалавечай натуральнай гукавой мовы.

|| прым. глотагенезны, .

глотка, , ж.

  1. Частка стрававальнага тракту — мышачная трубка, якая злучае поласць рота са страваводам.

  2. Тое, што і горла (у 1 знач.; разм.).

    • Схваціць за глотку.
    • Драць глотку (крычаць моцна і без толку).

|| прым. глотачны, .

глузд, , м. (разм.).

Розум, развага; мазгі.

  • Варочаць глуздамі.

  • 3 глузду з’ехаць (разм.) — страціць розум, звар’яцець.

глум, , м.

  1. гл. глуміць.

  2. Пра што-н. папсаванае, марна страчанае.

    • Многа сена пайшло ў г.