Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

глейкі, ✂.

Вязкі, ліпкі.

  • Глейкая гліна.

|| наз. глейкасць, ✂.

глетчар, ✂, м.

Тое, што і ляднік.

|| прым. глетчарны, ✂.

гліна, ✂, ж.

Асадкавая горная парода, якая пры злучэнні з вадой утварае цестападобную масу, ужыв. для ганчарных вырабаў, будаўнічых і скульптурных работ.

|| прым. гліняны, ✂.

гліназём, ✂, м.

Вокіс алюмінію, які прымяняецца ў тэхніцы для атрымання алюмінію.

|| прым. гліназёмны, ✂.

гліназёмісты, ✂.

Які змяшчае ў сабе гліназём; з гліназёмам.

гліністы, ✂.

  1. Які ўтрымлівае ў сабе гліну.

    • Гліністыя глебы.
  2. Колерам падобны на гліну.

|| наз. гліністасць, ✂.

глінтвейн, ✂, м.

Гарачы напітак з чырвонага віна з цукрам і вострымі прыправамі.

гліптыка, ✂, ж.

Майстэрства разьбы на каштоўных камянях.

|| прым. гліптычны, ✂.

глісер, ✂, м.

Пласкадоннае быстраходнае маторнае судна, якое лёгка слізгаціць па воднай паверхні.

|| прым. глісерны, ✂.

гліснік, ✂, м.

Расліна сямейства складанакветкавых, высушанае насенне якой скарыстоўваецца як глістагонны сродак; цытвора.

|| прым. гліснікавы, ✂.