Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

блінда́ж, ✂, м.

Абарончае збудаванне для ўкрыцця жывой сілы ад агню праціўніка і паражальных фактараў ядзернага выбуху.

|| прым. бліндажны, ✂.

блі́нная, ✂, ж.

Сталовая, закусачная, у якой бліны з’яўляюцца абавязковай стравай.

блі́нчык, ✂, м.

Тонкі блін з пшанічнай мукі, звычайна з якой-н. начынкай.

  • Блінчыкі з мясам.

бліск, ✂, м.

  1. Успышка святла.

    • Б. маланкі.
  2. Хуткі позірк.

    • Кідаць злосныя бліскі ў чый-небудзь бок.

бліскаві́ца, ✂, ж.

Тое, што і маланка.

|| прым. бліскавічны, ✂.

блі́скаўка, ✂, ж.

  1. Маленькія блішчастыя бляшкі для ўпрыгожвання адзення.

  2. Бліскучыя дробныя часцінкі чаго-н,, іскры.

    • Снежныя бліскаўкі.

бліскаце́ць, ✂; незак.

Іскрыцца, зіхацець.

  • Бліскаціць вада.

бліску́чы, ✂.

  1. Які бліскае, ззяе, выпраменьвае святло.

    • Бліскучыя цацкі.
  2. перан. Выдатны, надзвычайны.

    • Б. поспех.
    • Б. адказ студэнта.

|| наз. бліскучасць, ✂.

блі́снуць, ✂; зак. і аднакр.

  1. Ярка засвяціцца (пра маланку, сонца, агонь і пад.).

    • Бліснула маланка.
  2. Паказацца, заблішчаць (пра яркія прадметы).

    • Бліснула шабля.
  3. Зіркнуць (пра імгненны позірк).

    • Б. вачамі.
  4. перан. Ярка праявіцца.

    • Б. талентам.
  5. перан. Прамільгнуць.

    • Бліснула думка.

|| незак. бліскаць, ✂.

|| наз. блісканне, ✂.

бліц, ✂, м. (спец.).

Лямпа для імгненнай моцнай успышкі святла пры фатаграфаванні.