Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маёмны, ✂.

Заможны, багаты.

  • Маёмныя класы.

маёнтак, ✂, м.

Зямельнае ўладанне памешчыка.

  • Панскі м.

|| прым. маянтковы, ✂.

маёр, ✂, м.

Афіцэрскае званне або чын рангам вышэйшае за званне капітана, а таксама асоба, якая носіць такое званне.

|| прым. маёрскі, ✂.

маёўка, ✂, ж.

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі: нелегальны сход рабочых у дзень 1-га Мая.

  2. Вясенняя загарадная прагулка, гулянне на ўлонні прыроды.

    • Выехаць на маёўку.

мажарытарны, ✂:

  • мажарытарная сістэма (спец.) — сістэма выбараў, пры якой у лік выбраных трапляюць кандыдаты партыі, што атрымала большасць галасоў у дадзенай акрузе.

мажджэр, ✂, м. (разм.).

Металічны таўкач.

мажджэрыць, ✂; незак. (разм.).

Драбіць, таўчы, раздрабляць.

мажлівы, ✂ (разм.).

Тое, што і магчымы.

|| наз. мажлівасць, ✂.

мажнець, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца тоўстым, мажным.

  • З гадамі пачынаю м.

|| зак. памажнець, ✂.

мажны, ✂.

Дзябёлы, поўны, моцнага целаскладу.

  • М. мужчына.